На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, чарговы дзень актавы Божага Нараджэння, у 10.00 і 18.00. У аўторак, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2025 года:
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
1 студзеня, серада, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
У чацвер у 10.00. У першую пятніцу месяца і года ў 10.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.
4 студзеня, у першую суботу студзеня, адбудзецца пілігрымка ў Юбілейную святыню ў Будслаў Маладзечанскага і Вілейскага дэканатаў. У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбываюцца сустрэчы ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Ад нашай парафіі замаўляем мікрааўтобус. Выезд ад касцёла ў Вілейцы ў 9.30, вяртаемся каля 15.00. Жадаючыя могуць запісацца каля кніжнага кіоску.
У мінулым годзе адбылося прысвячэнне нашых сем’яў,парафіі і ўсяго Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. У гэтым годзе падобна адбудзецца прысвячэнне ўсіх нас Беззаганаму Сэрцу Марыі. Падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца прысвячэнне ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Беззаганага Сэрца Марыі, які будзе ўрачыста асвечаны 5 студзеня падчас Святой Імшы ў 10.00. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Беззаганаму Сэрцу Марыі. Абраз застаецца ў гэтым доме як памятка прысвячэння і памятка Юбілейнага 2025 года.
Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.