У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00. Вечарам у аўторак, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым момантам чакання Божага Нараджэння. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу Пастэрка. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.
У сераду, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.
Чацвер, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Пятніца, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.
Субота, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 за памерлых. Адзін са святароў будзе маліцца за ўсіх памерлых, якія ў гэтым, 2024 годзе, адыйшлі да Пана Бога. На пачатку Літургіі зачытаем іх імёны і ўзгадаем дату іх смерці.
Нядзеля, 29 снежня, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год, іншыя святочныя рэчы.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.