Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам заняткаў.
У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Пілігрымы з Вілейкі збіраюцца ў касцёле ў суботу ў 7.00. Пасля малітвы і благаславення адбудзецца падзел групы на чатыры аўтобусы. Першым прыпынкам будзе Смаргонь. Там мы наведаем старажытны касцёл св. Арханёла Міхала і даведаемся пра дзейнасць святароў Салез’янцаў і сясцёр Салез’янак. Далей мы наведаем Крэва. Гэта невялічкі касцёл, які знаходзіцца на маляўнічым узвышшы. У Крэве мы духоўна падрыхтуемся да ўрачыстасці ў Барунах. Адбудзецца супольная малітва і таксама будуць зачытаныя інтэнцыі, у якіх адправіцца Святая Імша каля цудоўнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Барунскай. Інтэнцыі можна будзе пераказаць у касцёле ў Крэве, а той хто не зможа паехаць, то тут у Вілейцы на працягу ўсяго гэтага тыдня. Інтэнцыі могуць быць і за жывых, аб апеку Найсвяцейшай Панны Марыі Барунскай, і за памерлых. З Крэва ўжо пераезжаем у Баруны і там прымаем удзел ва ўрачыстасці. На адваротным шляху наведаем: Гальшаны - Ашмяны – Жупраны – Солы. Вяртаемся каля 19.00.
У Баруны плануецца прыезд агромнай колькасці пілігрымаў. Таму трэба разлічваць, што ў касцёле будзе даволі цесна і магчыма, што нейкая частка пілігрымаў застанецца на вуліцы. Варта абдумаць вопратку і на дождж, і на цеплыню (у святыні напэўна будзе горача). Таксама бяром з сабою харчаванне і ваду на ўвесь дзень.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц кастрычнік: молімся за Ганаровага Мітрапаліта Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды 35-ці годдзя біскупскага пасвячэння.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Дзякую за зробленую вялікаю працу перад фэстам нашай парафіі. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!