Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, урачыста асвечаны ў касцёле. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Абраз застаецца ў гэтым доме як рэліквія і памятка аб гэтай гістарычнай падзеі.
Заўтра распачнецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то ў гэты гістарычны год варта запрасіць святара і здзейсніць прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
Урокі рэлігіі будуць працягвацца пасля канікул з 13 студзеня.
У кіосках можна набыць рамкі для абразоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Цяпер маем невялікаю колькасць, але ўжо ў аўторак давязецца з Гродна больш.
У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!
Душпастырская візітацыя
09-14.01.23
Панядзелак з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4, 14, 14/1 |
Аўторак з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27, 16, 16/1, 16/2, 16/3 Вул. Камарова
|
Серада з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Чапаева
|
Чацвер з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Талстога |
Пятніца з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. 1 Мая, вул. Кастрычніцкая |
Субота з 11.00 |
Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага,
|
Субота з 15.00 |
Піянерская, Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул і зав.Зялёны, зав.Матросава, Стаўкі, Белавароціца
|