Сёння ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2024 года.
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
1 студзеня, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі, Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
Святая Імша ў аўторак і сераду ў 10.00. У чацвер і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У першую пятніцу месяца магчымасць Споведзі і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта з 9.00 і 17.00. У суботу 6 студзеня урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана альбо Трох Каралёў, Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне крэйды, золата, кадзіла і вады. У нядзелю Хросту Пана 7 студзеня Святыя Імшы у 10, 12 і 18 гадзін. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 13 студзеня.
З 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, падчас святкавання Будслаўскага фэсту, здзейснім інтранізацыю Найсвяцейшага Сэрца Езуса для ўсяго Касцёла на Беларусі, гэта азначае адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і ўсіх вернікаў у Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Гэтае прысвячэнне стане падзякай за атрыманыя ласкі, і будзе перапрашэннем і ўміласціўленнем за ўчыненыя грахі, з просьбай аб умацаванні веры, любові і аб далейшым благаславенні.
У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, урачыста асвечаны 7 студзеня падчас Святой Імшы а 10.00. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Абраз застаецца ў гэтым доме як рэліквія і памятка аб гэтай гістарычнай падзеі.
Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то ў гэты гістарычны год варта запрасіць святара і здзейсніць прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.