background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

3 нядзеля Адвэнту (17 снежня 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў аўторак і сераду. У аўторак: Рараты ў 6.30, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай у 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. У сераду: Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай у 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Найбольш святароў будзе спавядаць у сераду з 17.00. Заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама паспавядаліся перад урачыстасцю.

У чацвер Рараты ў 6.30. У пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю сустракаюцца 4 нядзеля Адвэнту і урачыстасць Божага Нараджэння. Святая Імша адвэнтавая ў 10.00 (з удзелам дзяцей) і ў 12.00.

Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца а 21.00.

У панядзелак, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

Наведванне хворых адбудзецца заўтра, 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У аўторак, пасля Святой Імшы на 10.00, просьба дапамагчы ўстанавіць стаенкі на вуліцы і ў касцёле. У чацвер пасля Рарат устаноўка елак і вечарам, з 17.00, іх упрыгожванне.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2024 год, новыя часопісы Дыялог і Ave Maria. З’явіліся для набыцця новыя святочныя рэчы і фігуркі Божай Маці.

Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 184 раз