На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак і аўторак у 9.00 і 18.00.
У сераду, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.
У чацвер, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 11.30 – Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 12.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.
У пятніцу: 8.15 – выпамінкі і Ютрань, 9.00 – Святая Імша, далей у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша. У першую пятніцу лістапада Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 8.00 і 17.00. Калі хто пабудзе ў Споведзі на працягу тыдня, то у пятніцу хопіць толькі прыняць Святую Камунію.
У суботу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша (складковая за памерлых)
У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00, 12.00 і ў 18.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.
Карткі з імёнамі памерлых на выпамінкі належыць прынесці ў сакрыстую да 2 лістапада.
4 лістапада ў 10.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у дзесятую гадавіну смерці.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 18 лістапада.
З 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Будславе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. Наш Вілейскі дэканат мае абавязак арганізаваць малітоўную сустрэчу ў лістападзе. Пасля кансультацыі з Арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прынята рашэнне правесці малітоўнае чуванне пасля завяршэння актавы ўрачыстасці Усіх Святых, у другую суботу, а дакладна 11 лістапада.
З Вілейкі будзе арганізаваны аўтобус на паездку ў Будслаў. Запісваемся каля кніжнага кіоска. Кошт 15 руб.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!