На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.
Запрашаем жадаючых далучыцца да парафіяльнагам хора Angeli. Дзяцей і моладзь чакаем у нядзелю пасля Ружанцовага набажэнства ў парафіяльным доме. Дарослых чакаем ў нядзелю ў 19.00.
Запрашаем хлопцаў з 7 - 8 год да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. У навучальным годзе дзеці будуць кандыдатамі, спасцігнуць міністранскае майстэрства. Пасля, у месяцы маі, урачыста будуць прынятыя ў міністранты.
Набліжаецца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах, якія, як мы можам ведаць, не маюць сваіх родных, але якімі ужо шмат год апякуюцца людзі добрай волі.
21 кастрычніка, у суботу, у Мінскай Архікатэдры адбудзецца спатканне ўдзельнікаў малітоўнага руху "Маргарыткі", а таксама Святая Імша з нагоды 45-й гадавіны выбару святога Яна Паўла ІІ на Пятровы Пасад.
Праграма спаткання наступная
10.00 - Канферэнцыя
10.20 - Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць споведзі
11.00 - Святая Імша з нагоды 45-й гадавіны выбару святога Яна Паўла ІІ на Пятровы Пасад. Узначальвае Святую Імшу Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Йозіч.
Усе ўдзельнікі Маргарытак запрашаюцца да ўдзелу ў спатканні.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!