З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:
У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 9.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 8.30 і 17.00.
Вялікі Чацвер
18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.
Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.
У 14.15 - Крыжовы Шлях
У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці
З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
18.00 – Літургія Мукі Панскай
Вялікая Субота
Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.
21.00 – Пасхальная вігілія. У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння.
Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана
7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Панядзелак у актаве Пасхі
Св. Імша ў 12.00 і 18.00.
Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў аўторак з 9.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц красавік: МОЛІМСЯ АБ УМАЦАВАННІ НАШАЙ ВЕРЫ Ў ЖЫЦЦЁ ВЕЧНАЕ І ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЕ.
Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.