На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 9.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:
Крыжовая Дарога з 8.00 і 17.20.
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
У Вялікім Посце нас абавязвае:
Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах.
Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў.
Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на месяц сакавік: просьба памаліцца аб збаўленне душы кс. Дзмітрыя Барыла.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
З’явіўся новы часопіс ДЫЯЛОГ. Калі ласка, набывайце.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.