На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 9.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.
У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка. Варта зрабіць Папяльцовую сераду днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 8.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У чацвер Святая Імша ў 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 9.00 і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы і ў 18.00 – Святая Імша.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.