background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 звычайная нядзеля (29 студзеня 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да серады ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.

У чацвер, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У пятніцу, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.

У наступную нядзелю, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.

Дзякую за нашыя сустрэчы падчас душпастырскай візітацыі, за веру з якой вы прымалі ўдзеленае благаславенне. Дзякую за ахвяраванні.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 187 раз