Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00.
У пятніцу, урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва – Трох Каралёў. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр.
У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю ўрачыстасць Хросту Пана. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін намі прынятага Хросту.
Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 9 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з сёняшняга дня, пры выхадзе з касцёла, будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.
Урокі рэлігіі будуць працягвацца пасля канікул з 14 студзеня.
У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2023 г.
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!