background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

2 нядзеля Адвэнту(4 снежня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння. Каб добра перажыць Адвэнт трэба ўдасканаліць штодзённую малітву, паклапаціцца пра больш свядомы ўдзел у нядзельнай Святой Імшы і Раратах,  адбыць шчырыю Споведзь, прыняць удзел у рэкалекцыях, выканаць абраныя пастановы.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. У кіоскі давезлі электрычныя ліхтарыкі ў форме маленькіх свечак.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00, у аўторак у 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У чацвер, у абавязковую ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 6.30 – Рараты, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей).

Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц снежань: Молімся аб глыбокае перажыванне Адвэнту для нас і кожнага парафіяніна.

Наведванне хворых адбудзецца 16 снежня з 9.00.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, панядзелак і аўторак на 4 тыдні адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол і календары на новы 2023 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Таксама дзякую за ахвяраванні на аднаўленне касцёла.

 

Прочитано 98 раз