background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

29 звычайная нядзеля (16 кастрычніка 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам, які вывешаны на дошцы аб’яваў.

Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах, якія, як мы можам ведаць, не маюць сваіх родных, але якімі ужо шмат год апякуюцца людзі добрай волі.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 49 раз