background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

24 звычайная нядзеля (11 верасня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: У панядзелак і аўторак з 11.00 і 17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць споведзі, Святая Імша у 12.00 і 18.00.

У сераду, урачыстасць Узвышэнне Святога Крыжа, Святая Імша ў 12.00, далей выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя да 18.00. Галоўную адпустовую Святую Імшу ў 18.00 узначаліць ганаровы Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з удзелам духавенства нашага дэканата і рэгіёна.

Святая Імша: У чацвер, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, у 18.00. У пятніцу ў 9.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Запрашаем дапамагчы ў працах каля касцёла ў аўторак пасля Святой Імшы на 13.00. Трэба будзе прыбраць святыню, дакладна пачысціць ад травы і мха дарожкі вакол яе і сабраць сухое лісце. У каго не атрымаецца ў аўторак, то можна самастойна папрацаваць заўтра, ці днём, ці пасля вячэрняй Імшы. Найбольш часу займае чыстка дарожак ад мха і травы. Дзякую за зразуменне!

Сёння запрашаем удзельнікаў хора “Angeli” на рэпетыцыю перад фэстам. Дзяцей і моладзь чакаем у парафіяльным доме пасля Святой Імшы на 10.00, дарослых пасля 18.00.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 1 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены за тыдзень да пачатку катэхізацыі.

Новы часопіс ДЫЯЛОГ

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 137 раз