background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

23 звычайная нядзеля (4 верасня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 18.00. У чацвер, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца: молімся аб Божае благаславенне для школьнікаў і студэнтаў, каб здабылі тыя веды, якія неабходныя для іх дабра і дабра грамадства.

Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 11 па 14 жніўня:

У нядзелю, 11 верасня, запрашаем усю парафію на Святую Імшу ў 10.00, пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вакол святыні. Пастараемся, каб дзеці і моладзь далучыліся да правядзення працэсіі. Дзяўчаткі змогуць падабраць сабе белыя сукенкі сёння.

12 і 13 верасня з 11.00 і 17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць споведзі. І таксама Святая Імша у 12.00 і 18.00.

14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа, Святая Імша ў 12.00, далей выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя да 18.00. Галоўную адпустовую Святую Імшу ў 18.00 узначаліць ганаровы Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з удзелам духавенства нашага дэканата і рэгіёна.

Сёння запрашаем удзельнікаў хора “Angeli” на рэпетыцыю перад фэстам. Дзяцей і моладзь чакаем у парафіяльным доме пасля Святой Імшы на 10.00, дарослых пасля 18.00.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 1 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння ўзяць з сабою анкету ўдзельніка, запоўніць яе і пераказаць у сакрыстыю.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 90 раз