background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

22 звычайная нядзеля (28 жніўня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні ўшануем: У панядзелак мучанства св. Яна Хрысціцеля. У суботу св. Грыгорыя Вялікага.

4 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.

Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 11 па 14 жніўня:

У нядзелю, 11 верасня, запрашаем усю парафію на Святую Імшу ў 10.00, пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вакол святыні. Пастараемся, каб дзеці і моладзь далучыліся да правядзення працэсіі. Дзяўчаткі змогуць падабраць сабе белыя сукенкі ў наступную нядзелю.

12 і 13 верасня з 11.00 і 17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць споведзі. І таксама Святая Імша у 12.00 і 18.00.

14 верасня, урачыстасць Узвышэння Святога Крыжа, Святая Імша ў 12.00, далей выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя да 18.00. Галоўную адпустовую Святую Імшу ў 18.00 узначаліць ганаровы Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з удзелам духавенства нашага дэканата і рэгіёна.

У наступную нядзелю запрашаем удзельнікаў хора “Angeli” на рэпетыцыю перад фэстам. Дзяцей і моладзь чакаем у парафіяльным доме пасля Святой Імшы на 10.00, дарослых пасля 18.00.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 42 раз