Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем:
У панядзелак св. Дамініка
У аўторак св. Тэрэзу ад Крыжа
У сераду св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка
У чацвер св. Клару
11 жніўня запрашаю дзяцей, моладзь, дарослых, хор, міністрантаў і сакрыстыянаў і кожнага з Вас на Святую Імшу на 18.00 і пасля на праграму, якая адбудзецца ў парафіяльным дворыку.
Інтэнцыя брацтва Жывога Ружанца на месяц жнівень: молімся аб цвярозасці нашых сем’яў, парафіі і грамадства
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 жніўня адышоў у вечнасць Казімір Касабуцкі, тата біскупа Юрыя Касабуцкага. Пахаванне спачылага Казіміра Касабуцкага распачнецца святой Імшой 8 жніўня а 12-й гадзіне ў касцёле святога Казіміра ў Маладзечне.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!