background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

13 звычайная нядзеля (26 чэрвеня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і чацвер у 9.00.  У аўторак у 9.00 і 17.00 (з удзелам пілігрымаў). У сераду, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 8.00 (з удзелам пілігрымаў), 12.00 і 18.00. У пятніцу Святой Імшы  не будзе. У суботу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 1 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Запісвацца трэба ў сакрыстыі.

Што павінен ведаць пілігрым:

Выезд з Вілейкі ў 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Крывічы.

Прыбываем у Крывічы ў 9.35. Непатрэбныя рэчы перагружаем у аўтамабіль. Строімся ў калону і вырушаем у бок Будслава.

Вяртанне да дому кожны абдумвае самастойна. Заказны аўтобус адправіцца з Будслава пасля заканчэння Святой Імшы апоўначы. Пілігрымы бясплатна могуць вярнуцца аўтобусам, але выкарыстоўваючы месцы стоячы.

Мець з сабою:

Заплечнік з вадою, Ружанец, спеўнік нашай парафіі, дажджавік, міску, кубак і лыжку, сухпаёк, карымат (пасцілка, дыванок, каб сядаць падчас прыпынкаў), індывідуальную аптэчку (асабліва супраць мазалёў).

Апранаемся: сціпла (не можа быць кароткіх шортаў і адкрытых маек). Галаўны ўбор. Абутак разношаны. Бяром з сабою хустачку пілігрыма з мінулых гадоў (ярка-лімонны колер). Хто не мае такой хустачкі, таму будзе пазычана на час пілігрымкі і фэсту.

Бяром рэчы неабходныя на фэсце ў Будславе (святочнае адзенне, цёплыя рэчы і штосці на выпадак дажджу).

Дапамога ў арганізацыі начлега для пілігрымаў. Хто можа, калі ласка, прыйдзіце да касцёла на 18.00.

Плануем аўтобусную паездку ў Будслаў на фэст. Выезд 1 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ноччу, пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 12 руб. Запісваепмся каля кніжнага кіоска.

Рамонт касцёла.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 165 раз