Версия для печати

12 звычайная нядзеля (19 чэрвеня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак у 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, ва ўспамін Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 1 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў наступную нядзелю, пасля Святой Імшы на 10.00. Запісвацца можна ў сакрыстыі.

Плануем аўтобусную паездку ў Будслаў на фэст. Выезд 1 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ноччу, пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 12 руб. Запісваемся каля кніжнага кіёска.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 75 раз