Версия для печати

Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (12 чэрвеня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00.  У аўторак у 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што гэта дзень святы і нас абавязвае да ўстрымання ад неабавязковай працы і належыць  прыняць удзел у Святой Імшы. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю, 19 чэрвеня, у 10.00 урачыстая Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. У працэсіі асаблівым чынам будуць удзельнічаць тыя, хто прыняў сакрамэнт Канфірмацыі і дзеці, якія прынялі Першую Святую Камунію. Святой Імшы ў 12.00 не будзе. Другая Імша ў 18.00.

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Заахвочваем кожны дзень маліцца літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 1 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней. Запісвацца можна ў сакрыстыі.

Новыя часопісы Ave Maria і Дыялог.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 109 раз