Версия для печати

Нядзеля Спаслання Духа Святога (5 чэрвеня 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, у 12.00 і 18.00. У аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00.

У чацвер у 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы, у 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Заахвочваем кожны дзень маліцца літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

Кожны ўдзельнік Брацтва Жывога Ружанца ў месяцы чэрвені сам выбірае тую інтэнцыю, якая найбліжэй сэрцу і ў ёй моліцца.

19 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. У працэсіі асаблівым чынам будуць удзельнічаць тыя, хто прыняў сакрамэнт Канфірмацыі і дзеці, якія прынялі Першую Святую Камунію.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 1 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней. Запісвацца можна ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 103 раз