background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

7 велікодная нядзеля (29 мая 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Тыдзень пасля Першай Святой Камуніі называецца Белым Тыднем. Дзеці кожны дзень будуць прыходзіць на Святую Імшу ў 18.00, каб прымаць Хрыстовае Цела ў Камуніі. У суботу і наступную нядзелю збяромся на Святую Імшу ў 10.00.

У гэтым часе рыхтуемся навэннай да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога. Спецыяльныя малітвы адбываюцца падчас маёвага і чэрвенскага набажэнства. Вячэрнія маёвыя, пасля чэрвенскія набажэнствы будуць адбывацца на Белым Тыдні ў 17.30.

31 мая запрашаем дзяцей і моладзь на ўрачыстае заканчэнне навучальнага года. У 18.00 – Святая Імша, пасля праграма з пачастункам у касцёльным дворыку.

19 чэрвеня у 10.00 Святая Імша і пасля працэсія Божага Цела. У працэсіі асаблівым чынам будуць удзельнічаць тыя, хто прыняў сакрамэнт Канфірмацыі і дзеці, якія прынялі Першую Святую Камунію.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 1 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней. Запісвацца можна ў сакрыстыі.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. 

Прочитано 125 раз