Версия для печати

4 Велікодная нядзеля (8 мая 2022 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і ў 18.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.

У наступную суботу, 14 мая ў 16.00, экзамен і рэпетыцыя для кандыдатаў у міністранты. Прыняцце ў міністранты адбудзецца ў наступную нядзелю пад час Святой Імшы ў 10.00.

Таксама ў наступную суботу ў 17.00 адбудзецца першая рэпетыцыя для моладзі і дарослых перад прыняццем сакрамэнту Канфірмацыі. Прысутнасць абавязковая.

22 мая ў 10.00 нашую парафію ўпершыню наведае Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстай літургіі будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых.

Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на месяц май: молімся за дзяцей, якія ў гэтым месяцы прыступяць да Першай Святой Камуніі, за моладзь і дарослых, якія прымуць сакрамэнт Бежмавання, аб дар іх вернасці Богу і Касцёлу праз усё жыццё.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 120 раз