Святая Імша ад панядзелка да суботы ў 10.00. У суботу Святая Імша за памерлых.
У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Першая Святая Імша Раратняя з удзелам дзяцей адбудзецца ўжо ў наступную нядзелю ў 18.00. На Святую Імшу Раратнюю прыходзім з электрычнымі ліхтаракамі.
У наступную нядзелю будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. І з гэтага часу можна будзе набываць аплаткі на свята Божага Нараджэння.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах, згодна з раскладам. Можна набываць календары на новы 2022 год.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!