background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы (30 мая 2021 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелкам да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00, толькі у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Для дзяцей, якія сёння прынялі Першую Святую Камунію, распачаўся Белы Тыдзень. Гэта азначае, што кожны дзень у 18.00 чакаем іх на Святой Імшы ва ўрачыстым адзенні, каб у свае чыстыя душы прыняць чарговы і чарговы раз Святую Камунію. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю Эўхарыстычнай працэсіяй.

Працэсія ў гонар Божага Цела адбудзецца ў наступную нядзелю, 6 чэрвеня, пасля Святой Імшы ў 10.00. Варта ўжо сёння спланаваць свой час, каб ніякія іншыя абавязкі не перашкодзілі нам прыняць удзел у працэсіі. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў працэсіі Першакамунійных дзяцей, міністрантаў,  моладзь і хор Angeli.

На гэтым тыдні маёвае і пасля чэрвенскае набажэнства будзе адбывацца ў 9.30 і 17.30.

У чацвер, пасля Святой Імшы на 18.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне для адарацыйных груп нашай парафіі.

У аўторак, першы дзень лета, запрашаем усіх удзельнікаў урокаў рэлігіі на Святую Імшу ў 18.00, а пасля на забаўляльную праграму з пачастункам у дворык парафіяльнага дома.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 116 раз