background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

6 нядзеля Вялікага Посту - Нядзеля Пальмовая (28 сакавіка 2021 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.00 і 17.00.

Вялікі Чацвер

19.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

У 14.15 - Крыжовы Шлях

У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці

З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 15.30 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі. На вёсках: 14.00 – Лыцавічы, 14.15 – Муляры. Пастараемся, каб стравы, якія будзем прыносіць для асвячэння знаходзіліся ва ўпрыгожаных кошыках.

21.00 – Пасхальная вігілія. У часе Пасхальнай урачыстай літургіі адбудзецца аднаўленне хросту, таму на гэтую частку нам спатрэбяцца свечкі. Таксама ў Вялікую Суботу прынясём з сабою ваду для асвячэння.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00 – з удзелам дзяцей.

Панядзелак у актаве Пасхі   Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў панядзелак 11.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 206 раз