На гэтым тыдні: Святая Імша у панядзелак і аўторак у 10.00 і 18.00. У сераду Святая Імша раніцай у 10.00 і вечарам распачнууца вялікапосныя рэкалекцыі:
Серада, 24.03
17.00 – Споведзь
17.30 – Песні Жальбы
18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
Чацвер, 25.03
УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА
11.30 – Споведзь
12.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
17.00 – Споведзь
17.30 – Песні Жальбы
18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
Пятніца, 26.03
9.00 – Споведзь
10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
17.00 – Споведзь
17.30 – Песні Жальбы
18.00 – Крыжовы Шлях (праводзіць рэкалекцыяніст), з абрадамі Святой Камуніі
Субота, 24.03
9.00– Споведзь
10.00– Святая Імша за памерлых і рэкалекцыйная навука)
У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.
Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 17.00 – катэхеза для дзяцей, 17.45 – Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей і 18.10 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.
Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.
У кіосках можна набываць пасхальныя святочныя рэчы.
Сёння пры выхадзе з касцёла будуць збірацца дадатковыя ахвяраванні, якія прызначацца на пасхальныя дэкарацыі, кветкі да гробу Пана і на алтары, а таксама на сімвалічныя падарункі для дзяцей. Дзякую за зразуменне!
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.