Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. Толькі ў чацвер, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 11.00 і 17.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па нядзелях у 17.00 у касцёле.
Можна узяць Хлеб Святой Агаты (на алтары Найсвяцейшай Панны Марыі Безупыннай Дапамогі) і набыць Грамнічныя свечкі.
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на люты: Молімся за сем’і нашай парафіі, асабліва за тыя, якія перажываюць крызіс, якім пагражае развод.
У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.