Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 17 студзеня. Заняткі і надалей будуць адбывацца па нядзелях у 17.00 у касцёле.
Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе, з прычыны пандэміі, душпастырская візітацыя адбудзецца па-іншаму. Але прыложым намаганні, каб яе плён не быў меншым за звычайны. Каляда распачнецца з 11 студзеня. Горад будзе падзелены вуліцамі на 10 частак. Кожнага дня на вячэрнюю Святую Імшу будзе запрашацца чарговая частка вернікаў.
НАБАЖЭНСТВА З УДЗЕЛАМ СЕМ’ЯЎ
БУДЗЕ ВЫГЛЯДЗЕЦЬ НАСТУПНЫМ ЧЫНАМ:
З 17.30 будзе магчымасць прыступіць да Споведзі.
У 18.00 Святая Імша ў інтэнцыі усіх тых, хто пражывае на вызначаных вуліцах. Сем’і будзем вычытваць па прозвішчах.
На заканчэнне Святой Імшы індывідуальнае благаславенне сем’яў.
Магчымасць скласці ахвяраванні ад сям’і ў спецыяльны кошык-скарбонку
Пры неабходнасці можна будзе вырашыць пытанні звязаныя з рэлігійным жыццём.
Дзякуючы ахвяраванням з душпастырскай візітацыі касцёл мае дадатковыя сродкі на ўтрыманне і выкарыстоўвае на працягу года.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
Душпастырская візітацыя
11-15.01.21
Панядзелак |
Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12 з корпусамі, 14 з корпусамі, 16 з корпусамі |
|
|
Аўторак |
Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27 Чапаева
|
|
|
Серада |
Камарова, Талстога
|
|
|
Чацвер |
Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага, Піянерская, Партызанская, Садовая, зав.Лугавы 1 і 3, вул і зав.Зялёны, зав.Матросава, Стаўкі, Белавароціца,
|
|
|
Пятніца |
1 Мая, Кастрычніцкая, 17 Верасня, Наберажная
|