Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак і аўторак у 10.00 і 18.00. У сераду, урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва Трох Каралёў. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр. У чацвер, пятніцу і суботу толькі ў 10.00. У суботу, молімся за памерлых.
У наступную нядзелю ўрачыстасць Хросту Пана. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Пад час кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін намі прынятага Хросту.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 17 студзеня. Заняткі і надалей будуць адбывацца па нядзелях у 17.00 у касцёле.
Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе, з прычыны пандэміі, душпастырская візітацыя адбудзецца па-іншаму. Але прыложым намаганні, каб яе плён не быў меншым за звычайны. Каляда распачнецца з 11 студзеня. Горад будзе падзелены вуліцамі на 10 частак. Кожнага дня на вячэрнюю Святую Імшу будзе запрашацца чарговая частка вернікаў. На заканчэнне літургіі будзе ўдзеляцца благаслаўленне сем’ям і пры неабходнасці можна будзе вырашыць пытанні звязаныя з рэлігійным жыццём. Перад Святой Імшой можна будзе прыступіць да Споведзі. Дзякуючы ахвяраванням з душпастырскай візітацыі касцёл мае дадатковыя сродкі на ўтрыманне.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц студзень: малітва аб Божае благаслаўленне на новы 2021 для нашай парафіі, асабліва аб яе духоўны ўзрост.
У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2021 год.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.