Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку:
у панядзелак, аўторак і сераду ў 10.00 і 18.00.
У чацвер у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2021 года:
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
Пятніца, урачыстасць абавязковая Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы, у 12.00 і 18.00.
У суботу, за памерлых, у 10.00
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 17 студзеня. Заняткі і надалей будуць адбывацца па нядзелях у 17.00 у касцёле.
Каляда з’яўляецца неад’емнай часткай душпастырства ў парафіі. Дзякуючы душпастырскай візітацыі навязваецца больш цесная сувязь з касцёлам і святарамі. Веруючы чалавек перастае быць ананімным у парафіяльнай сям’і і чуецца адказным за духоўнае жыццё ўсёй супольнасці. У гэтым годзе, з прычыны пандэміі, душпастырская візітацыя адбудзецца па-іншаму. Але прыложым намаганні, каб яе плён не быў меншым за звычайны. Каляда распачнецца з 11 студзеня. Горад будзе падзелены вуліцамі на 10 частак. Кожнага дня на вячэрнюю Святую Імшу будзе запрашацца чарговая частка вернікаў. На заканчэнне літургіі будзе ўдзеляцца благаслаўленне сем’ям і пры неабходнасці можна будзе вырашыць пытанні звязаныя з рэлігійным жыццём. Перад Святой Імшой можна будзе прыступіць да Споведзі. Дзякуючы ахвяраванням з душпастырскай візітацыі касцёл мае дадатковыя сродкі на ўтрыманне.
У парафіяльным кіёску можна набыць календары на новы 2021 год і святочныя часопісы AVE MARIA І ДЫЯЛОГ.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.