Версия для печати

4 нядзеля Адвэнту (20 снежня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і сераду ў 10.00 і 18.00, у аўторак Рараты ў 7.00. У чацвер раніцай яшчэ час адвэнту, Святая Імша ў 10.00.

Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.

У пятніцу, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей). Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

У суботу, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 10.00 (за памерлых) і 18.00.

У наступную нядзелю ўрачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў10.00, 12.00 і 18.00.

Прыпамінаем, што кожны з нас перад святам Божага нараджэння павінен прыступіць да споведзі. На гэтым тыдні Споведзь будзе распачынацца за 45 хвілін перад Святой Імшой.

Дзяцей і моладзь чакаем сёння ў касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля Святая Імша Раратняя ў 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 17 студзеня. Заняткі і надалей будуць адбывацца па нядзелях у 17.00 у касцёле.

Просьба да мужчын сабрацца заўтра ў 10.30, каб пабудаваць стаенкі ў касцёле і на вуліцы

Просьба да мужчын і жанчын нашай парафіі, сабрацца ў аўторак пасля Святой Імшы Раратняй (прыблізна ў 8.00), каб устанавіць ёлкі ў касцёле і адразу іх ўпрыгожыць. Дзякую за зразуменне!

Наведванне хворых і састарэлых адбудзецца 23 снежня з 9.00. Святары будуць наведваць у абароннай масцы і перад Камуніяй будуць апрацоўваць рукі антысептыкам.

Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2021 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 237 раз