Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 7.00, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі адбыліся змены ў занятках па рэлігіі і Святой Імшы Раратняй з удзелам дзяцей. Дзяцей і моладзь чакаем па нядзелях у касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля Святая Імша Раратняя ў 18.00.
Рэкалекцыі перад Божым Нараджэннем не плануюцца. Але кожны з нас павінен перад святам прыступіць да споведзі. Заахвочваем паспавядацца на працягу Адвэнту, не адкладваючы на апошнія дні. Заўсёды святары пачынаюць спавядаць за 30 хвілін перад Святой Імшой.
Наведванне хворых і састарэлых адбудзецца 23 снежня з 9.00. Святары будуць наведваць у ахоўнай масцы і перад Камуніяй будуць апрацоўваць рукі антысептыкам.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты. Ёсць календары на новы 2021 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.