background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 нядзеля Адвэнту (29 лістапада 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Перыяд Адвэнту з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння. Каб годна сустрэць Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Нараджэння, трэба належна падрыхтаваць уласныя сэрцы, ачысціць і ўпарадкаваць сумленне, аднавіць веру і ажывіць прагненне з’яднання з Панам Богам.

У часе адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую  Панну Марыю, званыя Раратнімі. Найчасцей гэтыя Святыя  Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 7.00. Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі адбудуцца змены ў занятках па рэлігіі і Святой Імшы Раратняй з удзелам дзяцей. Дзяцей і моладзь чакаем па нядзелях у касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля Святая Імша Раратняя ў 18.00. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам з адвэнтовымі ліхтарыкамі. Таму заахвочваем кожнага, як дзяцей, моладзь, так і дарослых, падрыхтаваць ліхтарык для раратніх Імшаў. Трэба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу, альбо найлепш для дзяцей зрабіць электрычны. Добра выкарыстоўваць знічы, бо гэта бяспечна і лягчэй занесці адвэнтавае святло ў свой дом.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 7.00, у суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння не плануюцца. Але кожны з нас павінен перад святам прыступіць да споведзі. Заахвочваем паспавядацца на працягу адвэнту, не адкладваючы на апошнія дні. Заўсёды святары пачынаюць спавядаюць за 30 хвілін перад Святой Імшой.

З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, знічы, свечкі на Рараты. Маем календары на новы 2021 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 104 раз