background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

34 звычайная нядзеля (22 лістапада 2020 г.)

Оцените материал
(2 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу у 10.00, за памерлых. Ад панядзелка да суботы за 30 хвілін перад Святой Імшою будуць адбывацца выпамінкі. Яшчэ раз вычатаем імёны нашых памерлых, якія былі пададзеныя на ўрачыстасць Усіх Святых.

У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі адбудуцца змены ў занятках па рэлігіі і Святой Імшы Раратняй з удзелам дзяцей. Дзяцей і моладзь чакаем у наступную нядзелю ў касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля першая Святая Імша Раратняя ў 18.00. На Святую Імшу Раратнюю прыходзім з электрычнымі ліхтаракамі.

У наступную нядзелю будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, святочныя рэчы і календар на 2021 год.

У парафіяльных кіосках можна набыць календары на 2021 год, новы часопіс AVE MARIA, Дыялог і Наша Вера.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 77 раз