background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

30 звычайная нядзеля (25 кастрычніка 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю адзначым урачыстасць УСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 10.00 (за жывых, аб здароўе, аб дар святасці), 12.00 (за памерлых) і 18.00.(за памерлых). У 13.30 – набажэнства з асвячэннем на могілках па вул. 1 Мая. У 17.30 – нешпары за памерлых.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.

Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх пішам імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 58 раз