background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

29 звычайная нядзеля (18 кастрычніка 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Таксама з 19 да 28 кастрычніка разам з Ружанцовым набажэнствам будзе адбывацца Навэнна да святога Юды Тадэвуша — заступніка ў складаных справах і апекуна арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча — у інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыпастыра на Радзіму.

Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.                                                                                                                    У сувязі эпідэміі каранавірусу Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска – Магілёўскі заклікае быць больш уважлівымі і захоўваць асноўныя правілы гігіены: насіць ахоўныя маскі, выкарыстоўваць дэзінфікцыйныя сродкі і памятаць пра сацыяльную дыстанцыю. Калі хто захварэе, альбо з’явяцца сімптомы хваробы, можа скарыстаць з дыспенсы і прыняць удзел у Святой Імшы праз інтэрнет (онлайн).

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 54 раз