Версия для печати

23 звычайная нядзеля (6 верасня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, урачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У чацвер у 18.00.

У пятніцу распачынаем святкаваць 30-ці годдзе рэкансэкрацыі нашага касцёла і парафіяльны фэст.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.

Сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія не прыступілі да Першай Святой Камуніі па прычыне пандэміі ў мінулым годзе, адбудзецца 27 верасня пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (3 кастрычніка).

Завяршылася дзеянне дыспенсы ад нядзельнай Святой Імшы. Такім чынам, кожны вернік абавязаны асабіста ўдзельнічаць у святой Імшы ў касцёле ва ўсе нядзелі года і ў прадпісаныя ўрачыстасці. Каб належным чынам выканаць гэты касцёльны наказ, неабходна быць на святой Імшы ў сам святочны дзень. Невыкананне гэтага наказу без важнай прычыны з’яўляецца цяжкім грахом.

З 9 па 11 кастрычніка (пятніца, субота і нядзеля) адбудуцца рэкалекцыі для жадаючых з нашай парафіі ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі, недалёка Гродна. Рэкалекцыі правядзе кусташ санктуарыя кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Арганізоўваем не экскурсію, а менавіта духоўныя практыкаванні для паглыблення веры і духоўнасці. Колькасць удзельнікаў не можа правышаць 42 асобы. Пражываць будзем у камфортным рэкалекцыйным доме (17 двухасабовых і тры трохасабовыя пакоі). Пры запісі адразу зазначаем, з кім жадаем пражываць. Будзе арганізаванае харчаванне (два снеданні, два абеды і дзве вячэры). Праезд заказным аўтобусам. Выезд у пятніцу ў 13.00, вяртаемся ў нядзелю вечарам. Кошт 170 руб.

Уборка перад святам:

У панядзелак: апускаем і чысцім люстры, і заменяем лямпачакі. Уборка ў касцёле і сакрыстыях. У асноўным патрабуецца жаночая дапамога. Распачынаем працу ў 9.45.

У сераду: уборка прыкасцёльнай тэрыторыі: касьба, абрэзка туй, чыстка касцёльных дарожак. Патрэбная дапамога мужчын і жанчын. Распачынаем працу ў 9.45.

Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на месяц верасень: Малітва за Беларусь, аб паяднанне грамадства праз узаемную павагу, праўду, справядлівасць і міласэрнасць. Малітва за Хрыстовы Касцёл на Беларусі і вырашэнне недаразуменняў з вяртаннем Арцыбіскупа Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь.

Сёння з 15.00 да 18.00 Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў інтэнцыі нашай краіны і вяртання Мітрапаліта да сваей паствы.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 80 раз