background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

22 звычайная нядзеля (30 жніўня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні: У чацвер успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

21 чэрвеня 2020 года споўнілася 30 гадоў з дня рэкансэкрацыі нашай святыні, якую здзейсніў сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На жаль, мы не змаглі належна адсвяткаваць гэтую падзею па прычыне пандэміі. Але Бог дазваляе нам зрабіць гэта менавіта цяпер, у рамках святкавання парафіяльнага фэсту 11–14 верасня 2020 года.

Перад святкаваннем парафіяльнага фэсту прагну звярнуцца да кожнай сям’і з запрашэннем і заахвотай да паглыблення духоўнага жыцця. Для гэтага падрыхтаваны пісьмы па адрасах душпастырскай візітацыі. Менавіта дзякуючы візітацыі (каляды) католік, які пражывае  на тэрыторыі парафіі, уключаецца ў парафіяльную супольнасць і адрас  упісваецца ў картацеку. Пры выхадзе з касцёла, на вуліцы, парафіяне будуць раздаваць гэтыя пісьмы. Просьба забраць тое, якое адрасаванае вам. Для іншых, не прысутных сёння ў касцёле, мы вышлем поштай.

Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 (для дзяцей) і 18.00 (для моладзі і дарослых) адбудзецца рэпетыцыя хора.

Падчас індывідуальнага благаславення дзяцей і школьнікаў будуць раздавацца анкеты ўдзельніка катэхізацыі і пасля запаўнення яе трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (3 кастрычніка). Сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія не прыступілі да Першай Святой Камуніі па прычыне пандэміі  ў мінулым годзе, адбудзецца 27 верасня пасля Святой Імшы на 10.00.

Завяршаецца дзеянне дыспенсы ад нядзельнай Святой Імшы. Адпаведны дэкрэт, які даваў магчымасць пэўным катэгорыям вернікаў у нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці заставацца дома і духоўна далучацца да святой Імшы з дапамогай трансляцыі, быў абнародаваны 20 сакавіка. З 1 верасня яго дзеянне спыняецца. Такім чынам, кожны вернік абавязаны асабіста ўдзельнічаць у святой Імшы ў касцёле ва ўсе нядзелі года і ў прадпісаныя ўрачыстасці. Каб належным чынам выканаць гэты касцёльны наказ, неабходна быць на святой Імшы ў сам святочны дзень. Невыкананне гэтага наказу без важнай прычыны (знаходжанне ў шпіталю або ў войску ці іншая фізічная немагчымасць) з’яўляецца цяжкім грахом.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 47 раз