Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У аўторак і чацвер у 15.00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, якое завершыцца ў 17.50 спецыяльнай малітвай за Беларусь і благаслаўленнем. Запрашаю ўсю парафію да малітвы аб справядлівае і спакойнае жыццё ў нашай краіне.
На гэтым тыдні:
У панядзелак свята св. Барталамея, Апостала
У сераду ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай
У чацвер успамін св. Монікі
У пятніцу ўспамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла
У суботу ўспамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля
29 жніўня, у суботу, адбудзецца для дзяцей і моладзі аднадзённая пілігрымка ў Будслаў перад пачаткам новага навучальнага года. Выезд з чыгуначнага вакзала ў 9.32, вяртаемся ў 19.03. Запрашаем сабрацца ў Будславе таксама студэнтаў, працуючую моладзь, сем’і, усіх выпускнікоў Будслаўскіх рэкалекцыі. Святая Імша распачнецца ў 13.30. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі і належыць зазначыць хто едзе цягніком, а хто даедзе ўласным транспартам.
Урачыстая Святая Імша на пачатак новага навучальнага года з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем школьнікаў і студэнтаў адбудзецца 30 жніўня ў 10.00. Заахвочваем дзяцей, моладзь і настаўнікаў скарыстаць са споведзі на гэтым тыдні за 30 хвілін перад Святой Імшой.
21 чэрвеня 2020 года споўнілася 30 гадоў з дня рэкансэкрацыі нашай святыні, якую здзейсніў сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На жаль, мы не змаглі належна адсвяткаваць гэтую падзею па прычыне пандэміі. Але Бог дазваляе нам зрабіць гэта менавіта цяпер, у рамках святкавання парафіяльнага фэсту 11–14 верасня 2020 года.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!