Версия для печати

16 звычайная нядзеля (19 ліпеня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні ўшануем: У сераду св. Марыю Магдалену. У чацвер св. Брыгіту, законніцу, апякунку Еўропы. У суботу св. Якуба, Апостала і св. Крыштафа. У нядзелю святых Ёахіма і Ганну, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

У наступную нядзелю, 26 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 65 раз