background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

13 звычайная нядзеля (28 чэрвеня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую Святых Апосталаў Пятра і Паўла, і ў чацвер, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, у 12.00 і 18.00. У аўторак у 9.00 і 18.00 з апошнім чэрвенскім набажэнствам. У сераду і пятніцу ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае:

1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны:  1 ліпеня — 18.00,  2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00.

Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.

Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.

Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.

Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой.Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.

Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл.

Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.

Для тых, хто не будзе на ўрачыстасцях у Будславе Святая Імша ў Вілейцы паводле святочнага раскладу ў 12.00 і 18.00.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 63 раз