background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

12 звычайная нядзеля (21 чэрвеня 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Святога Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У месяцы чэрвені кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца чэрвенскія набажэнствы.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае: 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны: 1 ліпеня — 18.00, 2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00. Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.  Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі. Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.

Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў.  Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.  Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.  Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 67 раз