background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

6 Велікодная нядзеля (17 мая 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша ў панядзелак, аўторак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Пана Езуса, у 12.00 і 18.00. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства узносім малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы

Па прычыне складанай эпідэміялагічнай сітуацыі Першай Камуніі ў маі гэтага года не будзе. На пачатку новага навучальнага года будзе прынятае рашэнне адносна святкавання гэтай урачыстасці. Таксама завершаны навучальны катэхетычны год. Заняткі па рэлігіі распачнём восенню. Але прыложым намаганні, каб дзеці і моладзь за гэты час не аддаліліся ад Бога. Варта дапільнаваць, каб у сем’ях была штодзённая малітва, удзел у Святой Імшы ў касцёле, альбо, пад час эпідэміі, праз радыё альбо інтэрнет.

З Божай Дапамогай выконваем працы па замене чарапіцы на касцёльным даху. Прашу аб малітву і фінансавую дапамогу.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 69 раз