background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

5 Велікодная нядзеля (10 мая 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні: У сераду, 13 мая, успамін НПМ з Фацімы. У чацвер, 14 мая, свята св. Мацея, Апостала. У суботу, 16 мая, успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства узносім малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы

Па прычыне складанай эпідэміялагічнай сітуацыі Першай Камуніі ў маі гэтага года не будзе. На пачатку новага навучальнага года будзе прынята рашэнне адносна святкавання гэтай урачыстасці. Таксама завяршаем навучальны катэхетычны год. Заняткі па рэлігіі распачнём восенню. Але прыложым намаганні, каб дзеці і моладзь за гэты час не аддаліліся ад Бога. Варта дапільнаваць, каб у сем’ях была штодзённая малітва, удзел у Святой Імшы ў касцёле, альбо, пад час эпідэміі, праз радыё альбо інтэрнэт.

Высокі камітэт па чалавечым братэрстве 2 мая гэтага года заклікаў вернікаў усіх рэлігій да супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці 14 мая ў інтэнцыі выбаўлення ад пандэміі каранавірусу і пераадолення яго наступстваў. Пастаянная рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі далучаецца да падтрыманай Папам Францішкам ініцыятывы і заклікае 14 мая ва ўсіх парафіях правесці набажэнства, а таксама заахвочвае вернікаў да посту і ўчынкаў міласэрнасці ў гэтай інтэнцыі. Малітва будзе спалучана з маёвым набажэнствам.

18 мая 2020 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. У наступную, шостую Велікодную нядзелю, адзначым гэты юбілей падчас Святой Імшы на 10.00. Будзе праведзена спецыяльнае набажэнства падзякі Богу за Папу, дадзенага ў адпаведны час Божым Провідам. Такім чынам мы зможам праявіць малітоўную салідарнасць з усім каталіцкім светам і з Папам Францішкам, які будзе маліцца перад рэліквіямі святога Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы святога Пятра.

З Божай Дапамогай выконваем працы па замене чарапіцы на касцёльным даху. Прашу аб малітву і фінансавую дапамогу.

Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

 

Прочитано 188 раз