background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

5 нядзеля Вялікага посту НЯДЗЕЛЯ ПАЛЬМОВАЯ (5 красавіка 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў гэтыя дні за гадзіну перад Святой Імшой.

Вялікі Чацвер

18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.

18.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі. Пастараемся, каб стравы, якія будзем прыносіць для асвячэння знаходзіліся ва ўпрыгожаных кошыках, але самі стравы павінны быць запакаваныя ў плёнку, альбо пакеты. Благаслаўленне адбываецца ў першую чаргу праз малітву.

21.00 – Пасхальная вігілія. У часе Пасхальнай урачыстай літургіі адбудзецца аднаўленне хросту, таму на гэтую частку нам спатрэбяцца свечкі. Таксама ў Вялікую Суботу прынясём з сабою ваду для асвячэння.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00 – для тых, хто не зможа быць раніцай на рэзурэкцыі.

Панядзелак у актаве Пасхі

Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў панядзелак з 11.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Асабліва дзякую за ахвяраванні на замену касцёльнага даху і прашу аб пасільную і сістэматычную дапамогу далей.

 

Прочитано 216 раз