background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

5 нядзеля Вялікага посту (29 сакавіка 2020 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і суботу ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях.

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе адбылася Ахвяра для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.

Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.

Прысутнічаць на Святой Імшы ў Пальмовую нядзелю, таксама падчас Пасхальнага Трыдуума, на асвячэнне велікодных страваў і на Вялікадне зможам як у касцёле, так і на вуліцы захоўваючы адпаведную дыстанцыю. На вуліцы будзе ўстаноўленая акустыка і лаўкі.

Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на утрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.

Рэкалекцыйная споведзь у гэтым годзе адбудзецца ў іншы спосаб. Увесь наступны тыдзень - гэта тыдзень споведзі. Святары будуць у спавядніцах з 9.00 і 17.00, а таксама пасля Вяночка да Божай Міласэрнасці ў 15.00. Калі ласка, не адкладвайце споведзь на апошнія дні. Трэба паспавядацца на наступным тыдні, спакойна, не ствараючы чаргі каля канфесіяналаў. Належыць прыпомніць дзецям, моладзі пра неабходнасць споведзі перад святам Пасхі.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі перад урачыстасцю Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста адбудзецца ў аўторак, сераду і чацвер з 10.00. Адрасы хворых трэба запісаць у сакрыстыі. Святар будзе наведваць хворых у медыцынскай масцы (не здзіўляйцеся!)

Перад Святой Імшой кожны будні дзень праводзяцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Працяг катэхез для дарослых з 15 красавіка, а працяг катэхез для дзяцей з 18 красавіка.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

P.S. Сёння пры выхадзе з касцёла будуць збірацца дадатковыя ахвяраванні, якія прызначацца на пасхальныя дэкарацыі, кветкі да гробу Пана і на алтары, а таксама на сімвалічныя падарункі для дзяцей. Ахвяраванні на гэтыя мэты можна пакідаць падчас наступнага тыдня споведзі ў скарбонках касцёла. Дзякую за зразуменне!

 

Прочитано 266 раз