background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 нядзеля Вялікага посту (22 сакавіка 2020 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер у 10.00 і 18.00. У сераду  – урачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Перад Святой Імшой кожны будні дзень праводзяцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

Працяг катэхеза для дарослых з 15 красавіка, а працяг катэхез для дзяцей з 18 красавіка.

У Мінску адменена велікапоснае чуванне моладзі. Арцыбіскуп Кандрусевіч дзякуе за падрыхтоўку і жаданне сабрацца разам на супольную малітву, і заклікае да малітвы анлайн. Інтэрнэт трансляцыя распачнецца на сайце Радыё Марыі ў наступную суботу: ў 19.00 — св. Імша, цэлебрацыю якой ўзначаліць сам Мітрапаліт; пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; 20.30 — малітва святога Ружанцу і благаслаўленне.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 2 па 4 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 131 раз